12 кастрычніка, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Запрашаем Вас на публічную дыскуію па пытаньнях правоў чалавека ў сфэры аховы ментальнага (псіхічнага) здароўя!

Ці ведаеце Вы, што цягам жыцця ледзь ня кожны 4-ты чалавек пакутуе на псіхічныя разлады? У якіх выпадках можна прымусова аказваць псіхіятрычную дапамогу, а ў якіх не? Як якасьць сфэры аховы псіхічнага здароўя ўплывае на грамадзтва?

Падчас сустрэчы ўдзельнікі Магілеўскае праваабарончае групы (http://irp-blr.org/), у межах якое апошнія пару год яны спрабуюць займацца гэтай тэмай, падзеляцца з Вамі сваім досьведам і прапануюць абмеркаваць асноўныя выклікі якія стаяць перад правамі чалавека ў такой складанай сфэры, як ахова псіхічнага здароўя і псіхіятрычная дапамога.

Запрашаем усіх, бо гэтая тэма датычыцца кожнага!

Падобныя падзеі