20 верасня, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Дыскусія ў межах «Тыдня беларускага мыслення»

Удзельнікі: Таццяна Вадалажская (сацыёлаг, Лятучы ўніверсітэт), Аляксей Казлюк (юрыст, Human constanta), Сяргей Кадомскі (адмысловец па працы з вялікімі дадзенымі, Wargaming), Вадзім Радзівіл (кіраўнік экалагічнага стартапа R-nox), Вадзім Шмыгаў (журналіст-інфограф, TUT.BY), Глеб Кануннікаў (супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь«)

Мадэратар: Аліна Радачынская (супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь«)

Супольнасць «Адкрытыя дадзеныя» у межах Тыдня беларускага мыслення прапануе пагаварыць аб ролі дадзеных у жыцці сучаснага чалавека.

Інфармацыя аб профілях у сацыяльных сетках, сацыялагічныя апытанні і справаздачы дзяржорганаў, колькасць раварыстаў у горадзе і сонечных дзён у годзе, фотаздымкі Марса і статыстыка баёў у кампутарнай гульні — усё гэта дадзеныя. Падаецца, кожны крок запісаны і ўкладзены ў таблічку недзе на серверы.

Ці гэта дапамагае нам разумець свет, у якім жывем, або наадварот вядуць скажоным шляхам? Наколькі мы кантралюем дадзеныя пра сябе і наколькі інфармацыйны злепак, што пакідае асоба, яе сапраўды апісвае? Ці нясуць дадзеныя пагрозу? Ці магчыма без іх абыходзіцца? Што дадзеныя кажуць нам пра ўласную краіну?

Назва дыскусіі апелюе да раману французскага пісьменніка Мішэля Уэльбэка «Мапа і тэрыторыя», у якім ён разважае над тым, наколькі мапа апісвае тэрыторыю, па якой вядзе падарожніка. З гэтага ж ракурса мы хочам паглядзець на дадзеныя.

Поўная праграма Тыдня — http://bit.ly/2cihmTF

tydzienlogo1

Падобныя падзеі