13 мая, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Ці дапамагае літаратурная крытыка знайсці кнігам свайго чытача? Ці ва ўладзе літаратурнага крытыка зрабіць пісьменніка вядомым? У дыскусіі пра гэтыя і іншыя пытанні прымуць удзел Ёрг Плат (Германія), Ціхан Чарнякевіч і Ірына Шаўлякова.

Мадэратар дыскусіі — Андрэй Хадановіч

Ёрг Плат нарадзіўся ў 1960 г. Пасля атрымання кнігагандлёвай адукацыі вывучаў сучаснае літаратуразнаўства, гісторыю і паліталогію у Фрайбургу, Вене і Берліне. У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Супрацоўнічаў з рознымі выдавецтвамі як пазаштатны рэдактар, і рэдактар аддзелу літаратуры. Як літаратурны крытык супрацоўнічае з газетай «Ное цюрхер цайтунг», радыё «Дойчландрадыё культур» і «Дойчландфунк». З’яўляецца рэдактарам аддзела літаратуры на радыё «Дойчландрадыё культур». Ёрг Плат жыве ў Берліне, уваходзіць у журы буйных літаратурных прэмій (прэмія «Бруке Берлін прайс», Нямецкая кніжная прэмія 2013 г. ды інш).

Падобныя падзеі