28 красавіка, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Дыскусія арганізуецца ў межах праграмы «CHOICE: Cultural Heritage — Opportunity for Civic Engagement», які фінансуецца і рээалізуецца ва Украіне, Беларусі, Арменіі, Малдове пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Асноўны змест, які прапануецца да абмеркавання, — напрацоўкі і рэкамендацыі па працы ў сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE.

Праграма CHOICE разглядае культурную спадчыну як рэсурс для развіцця мясцовых суполак, умацаванне сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Удзел у ёй бяруць 10 праектаў, прысвечаных як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыне. Завяршыцца праект у чэрвені бягучага года.

Першая з дзвюх запланаваных дыскусій ад CHOICE-Беларусь будзе прысвечаная асаблівасцям беларускага кантэксту працы з гісторыка-культурнай спадчынай, асноўным фактарам і выклікам, з якімі сутыкаюцца адмыслоўцы штодзень. Асобная ўвага будзе нададзеная магчымасцям фармавання новай, грамадзянскай суб’ектнасці ў вырашэнні супольных прафесійных пытанняў аховы і інтэрпрэтацыі нашай спадчыны.

У размове прымуць удзел эксперты:

— Андрэй Ягораў, дырэктар «Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі», палітолаг, аналітык;

— Ігар Раханскі, рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро Беларускага камітэта ICOMOS;

— Уладзімір Мацкеквіч, метадолог, філосаф, аналітык, грамадскі дзеяч;

— Сцяпан Стурэйка, культурніцкі антраполаг, выкладчык, даследчык;

— Ігар Чарняўскі, экс-загадчык упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі;

— Антон Астаповіч, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры»

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.


Падрабязней на афіцыйным сайце