22 чэрвеня, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

У межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца дыскусія «Дысідэнты ў савецкі час і сёння» з французскім філосафам Мішэлем Ельчанінавым і героямі яго кнігі «Новыя дысідэнты» (‘Les nouveaux dissidents’, Edition Stock, 2016). Беларуская частка кнігі вырасла з сустрэч і размоў са Святланай Алексіевіч, Дзмітрыем Строцавым, Ганнай Чыстасердавай, Артурам Клінавым ды іншымі.


Вядучая —
Вольга Шпарага, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ў ECLAB.

ЕльчаниновМішэль Ельчанінаў — філосаф, галоўны рэдактар ​​часопіса «Philosophie Magazine». У 2000 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Цялеснае выражэнне ў творчасці Фёдара Дастаеўскага». Аўтар некалькіх кніг, сярод якіх «Дастаеўскі: раман і філасофія» (1998) і «Дастаеўскі: цялесны раман» (2013 года). У 2015 г. у Францыі выйшла яго кніга «У галаве ў Пуціна», якая атрымала прыз Prix de la Revue des deux Mondes і перакладзеная на нямецкую, польскую, нарвежскую, іспанскую і грэчаскую мовы.


Мішэль Ельчанінаў таксама выступіў аўтарам прадмовы да збору твораў Святланы Алексіевіч, які выйшаў у Францыі ў 2015 г. У 2013 г. падрыхтаваў да выдання на англійскай мове «турэмнае ліставанне» Надзі Талаконнікавай і Славоя Жыжэка, а ў 2016 г. з яго пасляслоўем у Францыі выйшаў «Даклад Нямцова». Апошняя кніга Мішэля Ельчанінава «Новыя дысідэнты» знаёміць з формамі культурнага пратэсту ў сучасных Расіі, Украіне, Беларусі, Кітаі, Індыі, Іране, Палестыне і Мексіцы. У яе аснову ляглі размовы з інтэлектуаламі і актывістамі, з якімі Мішэль сустракаўся падчас сваіх візітаў у гэтыя краіны.


Артыкул Мішэля Ельчанінава паводле матываў кнігі
«У галаве ў Пуціна» (на рускай мове).


Уваход вольны!


Мерапрыемства ў
Facebook.

Праграма усiх мерапрыемстваў


Партнёры праекта:
прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».

Падобныя падзеі