31 мая, 18:30

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляюць цыкл лекцый «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні»

У абмеркаваннях будучыні беларускіх гарадоў фокус часта ссоўваецца ў бок негатыўных прагнозаў. Ужо цяпер мы сутыкаемся з выклікамі, да якіх не рыхтуюць маладых прафесіяналаў і ўжо тым больш прадстаўнікоў гарадскіх адміністрацый. Ці можна ствараць гнуткія сістэмы на аснове цэнтралізаваных і вертыкальных мадэляў кіравання гарадамі? Якія меры неабходна прыняць для ажыўлення культурнага, сацыяльнага і эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў? Які ўнёсак прафесійная супольнасць можа ўнесці ў фармаванне лепшага сцэнару?

Акцэнты дыскусіі:

♦ Тэорыя малых спраў. Ці можа кожны з нас нешта змяніць?
♦ Супрацоўніцтва. Як спецыялісты з розных дысцыплін працуюць разам над гарадскімі праектамі.
♦ Гарадское асяроддзе: што можа зрабіць яго яшчэ лепш тут і цяпер?
♦ Інфармацыйная прастора: Мінск vs Беларусь
♦ Праекты ў сталіцы і праекты ў рэгіёнах. Розніца ў падыходах

Удзельнікі:

Іван Шчадранок, дырэктар фонду «Інтэракцыя»

Надзея Ількевіч, прадзюсар шоу «Горад»

Дзмітрый Бібікаў, Мінская ўрбаністычная платформа

Іван Краўцоў, Бюро 35

Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар Сitydog. by

Ініцыятар і вядоўца дыскусіі — сацыёлаг, урбаніст Ганна Пазняк.

Уваход вольны!

unnamed

Падобныя падзеі