15 сакавіка, 19:00—1 красавіка, 00:00

Удзел платны: 800 000 руб.

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая, 16

Выкладчыкі: Вадзім Шмыгаў (візуальны журналіст TUT.BY, галоўны трэнер курсу), запрошаныя адмыслоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, краін ЕЗ.

Задача праграмы: Падрыхтоўка комплексных спецыялістаў па стварэнні інфаграфікі для друкаваных, інтэрнэт-СМІ, тэматычных парталаў НДА. Навучанне метадам стварэння статыстычнай і інтэрактыўнай інфаграфікі.
Праграма падрыхтоўкі спалучае вывучэнне інфадызайна з глыбокім практычным засваеннем мультымедыйных накірункаў прадстаўлення інфармацыі ў СМІ.

У праграме навучання — лекцыйныя і практычныя заняткі, прысвечаныя прынцыпам інфармацыйнага дызайна, асаблівасцям працы дата-журналіста і інфаграфера, праектаванню інфармацыйнай графікі. Майстар-класы і аўтарскія семінары з удзелам прафесіяналаў медыя-індустрыі. Агулам набор будзе складаць не больш за 25 чалавек. У выніку праграмы малымі групамі ўдзельнікаў будуць створаныя інфаграфічныя праекты.

Форма заняткаў: курс уключае тэарытычную і практычную часткі, заняткі будуць праходзіць як у вялікіх групах (тэарытычная частка), так і ў малых (практыка).

Час правядзення заняткаў: сустрэчы распачнуцца 15 сакавіка і будуць праходзіць 4 разы на тыдзень (панядзелак, серада, пятніца па 3 гадзіны (19:00 — 22:00), субота 4 гадзіны ўдзень).

Працягласць курса: 214 гадзін (завяршэнне плануецца ў канцы ліпеня). Пра дакладны час і месца заняткаў ці майстар-класаў будзе паведамляцца як найменш за два тыдні да правядзення. Праграма ўключае ў сябе і самастойнае выкананне практычных заданняў, што таксама будзе патрабаваць часу.

Апроч асабістай камунікацыі падчас заняткаў, сувязь паміж удзельнікамі курсу і лектарамі будзе адбывацца праз рассылку, а таксама суполку ў Facebook, дзе можна будзе абменьвацца карыснымі спасылкамі, абмяркоўваць працы і задаваць пытанні.

Умовы ўдзелу: абавязковае наведванне заняткаў курсу і выканнанне практычных заданняў (абавязковае наведванне мінімум 70% заняткаў і такі ж адсотак выканання практычных заданняў). Заяўнікі, якіх мы абярэм для ўдзелу ў праграме, павінны будуць пацвердзіць сур’ёзнасць сваіх намераў сплатай унёску 800 000 Br на месяц ў падтрымку адной з сацыяльных ці культурных ініцыятываў:

1. Кнігарня «Логвінаў» — каб аплаціць штраф і кнігарня засталася існаваць.
2. Дапамога ўцекачам з Украіны — набыццё рэчаў, лекаў.
3. ВелаКухня — «Гараж 38» (бясплатная веламайстэрня, арганізаваная валанцёрамі).
4. Мінскі Hackerspace.

Скрайні тэрмін падачы заяўкі — 13 сакавіка.
Іншыя падрабязнасці і рэгістрацыя тут: infograf.by.