6 красавіка, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая, 16

6−7 красавіка ў Мінску адбудуцца паказы фільмаў кінарэжысёра, відэа мастачкі і культурнага работніка з Сербіі Марты Папіводы — «Югаславія, як ідэалогія змяняе калектыўнае цела» і «Работнік культуры 3у1». Пасля паказаў плануюцца дыскусіі з удзелам аўтаркі.

Югаславія, як ідэалогія змяняе калектыўнае цела / Yugoslavia, How Ideology Moved Our Collective Body

Фільм Марты Папіводы, Сербія-Францыя-Германія, 62 мін, 2013

berlinale-poster-web-final-1000

«Гэта навукова-даследчае эсэ, знятае з вельмі асабістага пункту гледжання на гісторыю сацыялістычнай Югаславіі, яе драматычны канец і нядаўнюю трансфармацыю ў некалькі дэмакратычных нацыянальных дзяржаваў. Досвед распаду дзяржавы і сучаснае аднаўлення сістэмы класаў „дзікага“ капіталізму ў Сербіі — гэта мае падставы, выкарыстоўваючы выявы сродкаў масавай інфармацыі, здзейсніць падарожжа ў мінулае краіны, і такім прасачыць змены пэўнага грамадскага ладу праз тое, як пэўны дзяржаўны строй прэзентаваў сябе ў публічнай прасторы». (Марта Папівода)

Фільм узнімае пытанне пра тое, як ідэалогія праз сродкі масавых выступаў фармуе сябе ў публічнай прасторы. Аўтарка сабрала і прааналізаваў відэаматэрыялы перыяду Югаславіі 1945 — 2000 гадоў, надаючы асаблівую ўвагу дзяржаўным мега-івэнтам (свята моладзі, першамайскія парады і інш.), а таксама контр-дэманстрацыям (1968-га года, студэнцкім і грамадзянскім дэманстрацыям у 1990-х, 5-й Кастрычніцкай рэвалюцыі). Праз гэтыя вобразы фільм прасочвае тое, якім чынам камуністычная ідэалогія паступова сыходзіць з прычыны тых зменаў, якія адбываюцца паміж людзьмі, ідэалогіяй і дзяржавай.

Пра аўтарку

Марта Папівода (martapopivoda.info)

Нарадзілася ў 1982 годзе ў Бялградзе. Даследуе праблемы дыскурсыўнай структуры ўлады ў сучасным свеце мастацтва і іхнія сацыяльныя палажэнні, у тым ліку ў звязку з югаслаўскай культурнай і палітычнай сферамі, шляхам вытворчасці фільмаў, відэа-інсталяцый, фатаграфіі і перформансаў. Член рэдакцыйнай рады тэарэтыка-мастацкай платформай і часопісам TkH (Walking Theory). Яе працы былі часткаю выставаў і праграм у Tate Modern музеі ў Лондане, М HKA у Антвэрпэне, 21er HAUS у Вене і шм. іншых. Прэм’ера яе апошняга фільма «Югаславіі, як ідэалогія змяняе нашае калектыўнае цела» адбылася падчас 63-й Берлінале, а потым удзельнічаў у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце.

Марта Папівода з’яўляецца ініцыятаркай праекта illegal_cinema (Бялград, Парыж, Більбао) і мастацкім кіраўніком фестывалем экперыментальнага кіно REZ (Бялград). Вывучала філасофію, мае ступень бакалаўра і магістра ў галіне рэжысуры факультэта драматычнага мастацтва ў Бялградзе, скончыла аспірантуру ў галіне эксперыментальнага фільма Universität der Künste у Берліне.

Падобныя падзеі