3 лютага, 19:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

Кінапрагляд фільмаў і відэа, створанага аўтаркамі з Беларусі адбудзецца у межах Лабараторыі фемінісцкага (і) квір-кіно.

На сустрэчы мы зможам не толькі паглядзець візуальныя працы, але і паразмаўляць з фільммэйкеркамі пра радасці і складанасці фемінісцкага і квір-кіно ў Беларусі.

Teмa VIDOS — беларуская арт-група, якая скрозь прызму гумару распавядае пра побыт квір-супольнасці. Галоўны матэрыял для творчасці Teмa VIDOS — стэрэатыпы пра ЛГБТ. Attention! Эстэтыка групы балансуе на мяжы трэшу, а жарты маюць абсурдны характар. Пасмяяцца з сябе атрымаецца ўва ўсіх, каму «не слабо».
Каманда Teмa VIDOS выступіць з нясумнай гісторыяй стварэння і жыцця праекта, а гэтаксама прадставіць новы, нідзе раней не свяціўшыся, эпізод лесбі-серыяла «Все свои» і трэш-пародыю «Последняя сказка Риты».

«Сукенка» — гэта спроба стварэння прасторы для аўтаномнага жаночага выказвання і адкрытай дыскусіі паміж глядачкамі, гледачамі і аўтаркамі. Гераіні, гэтак жа, як і аўтаркі відэа, — жанчыны з розных гарадоў Беларусі, у іх розны ўзрост, сямейнае становішча, прафесійны і адукацыйны вопыт, розныя погляды на жыцця.

Гэта — відэа-эсэ пра тое, як сацыяльнае «адзенне» дапамагае нам выдаваць рэальнае за жаданае, ператвараючыся то ў карнавальны касцюм, то ва ўціхамірвальную кашулю.


facebook|vk.com

Падобныя падзеі