4 верасня, 12:00—10 верасня, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

8 верасня | 19.00

Адкрыццё выставы Працяг будзе (Тo be continued)

Адкрыццё другой часткі выставы «Жаночы эмансіпацыйны праект: паміж утопіяй і рэальнасцю» у межах МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ — 2017.

Выстава «Жаночы эмансіпацыйны праект: паміж утопіяй і рэальнасцю» даследуе, як сёння суіснуюць новае (нацыянальнае) у старым і (не-) зробленае, тое старое, што не атрымала прызнання — у новым. У межах выставы мы хацелі б абмеркаваць тое, як «пераходны» стан грамадстваў уплывае на прасоўванне жаночага пытання, як суіснуюць гістарычныя калектыўныя наратывы і асабістыя, больш схаваныя наратывы жанчын-актывістак.

Экспазіцыю выставы «Працяг будзе» (Тo be continued) складаюць працы Жанны Капуснікавай з праекту «Другія Дажынкі» (2015), фотапраект «Rojekê, One day» і фільм «Гулістан: Зямля ружаў» («Gulistan: Land of Roses», 2016) курдкі Заяне Ак’ёл (Zaynê Akyol).
____________________________
Выставу можна наведаць з 8 па 29 верасня з 12:00 да 21:00
кошт квітка: 4 р./ 2 р. (ільготны)
Тэлефон для даведак: 80333326326

падрабязней на Facebook


9 верасня | 13:00

Дзень Іншага Горада

Прэзентацыя вынікаў Школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё»

Па-новаму зірнуць на горад і гарадскія прасторы і разам падумаць аб тым, наколькі Іншымі яны могуць быць, запрашае 9 верасня Школа «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё».

Гэта адукацыйная праграма, што мае мэтай развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Яна арганізавана Лятучым Універсітэтам у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», альманахам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным Бюро 35» і беларускай партыяй «Зялёныя». Школа ажыццяўляе ўжо другі выпуск. Сёлета агульнай рамкай праграмы стала канцэпцыя «Зялёны горад».

Выпускнікі Школы — маладыя архітэктары, урбаністы, грамадскія актывісты — прэзентуюць вынікі групавой даследніцкай практыкі і ўласныя праекты развіцця грамадскіх прастор.

____________________________

Вы можаце далучыцца да нас на ўвесь дзень ці наведаць толькі тую частку, што вас асабліва цікавіць. Больш падрабязнае апісанне праектаў вы знойдзеце ў разгорнутай праграме па спасылцы.

З пытаннямі да арганізатараў можаце звяртацца на пошту flyuniby@gmail.comз пазнакай «Прэзентацыя 09.09».

____________________________

падрабязней на Facebook

Падобныя падзеі