17 ліпеня, 12:00—23 ліпеня, 22:00

Прастора «ЦЭХ», Кастрычніцкая 16

7 ліпеня — 24 жніуня | 12.00- 21.00

Выстава

*SCAPE

У галерэі культурніцка-адукацыйнага цэнтру ЦЭХ адкрылася групавая выстава *SCAPE. Свае працы паказваюць маладыя мастакі з Чэхіі, якія працуюць з новымі медыямі. У аснове выставачнага праекту ляжыць тэма пейзажу і яе адлюстраванне ў мастацтве сродкамі сучасных тэхналогіяў.

Праект стварылі мастачкі і мастакі, якія атрымліваюць адукацыю на кафедры лічбавай выявы факультэту мастацтва і дызайну ва Універсітэце Яна Евангеліста Пуркіне (горад Усці-над-Лабэм, Чэхія). На выставе экспануюцца творы Паліны Хаценкі, Яна Кромбгольца, Карыма Тарак’і, Івы Поланэцкі, Францішка Пэхачка.

____________________________

У межах выставы *SCAPE будзе зарганізаваная праграма публічных сустрэчаў з удзелам мастакоў і прадстаўнікоў універсітэту.

20 ліпеня. Экскурсія па выставе з удзелам аўтарак і аўтараў. Уваход па квітках на выставу!

27 ліпеня. Праца з відэавыявай і аўдыё ў сучасным мастацтве. Ўоркшоп. Уваход па квітках на выставу!

____________________________

Уваход на выставу 4 р. (2 р. ільготны).

Падрабязней на facebook


20 ліпеня | 17:30

Экскурсія

Экскурсія па выставе *SCAPE з удзелам аўтараў і аўтарак.

Аўтарская экскурсія па выставе *SCAPE, у межах якой у вас будзе выключная магчымасць даведацца пра праект і атрымаць падрабязнае апісаньне працаў непасрэдна ад саміх удзельніц і ўдзельнікаў, задаць пытанні, паглыбіцца ў кантэкст новамедыяльнага мастацтва.

Калі вы яшчэ не паспелі паглядзець выставу, ці проста хочаце пагутарыць з мастакамі, то гэта імпрэза адмыслова для вас!

____________________________

Уваход па квітках на выставу 4 р. (2 р. ільготны).

Падрабязней на facebook

Падобныя падзеі