Анлайн-браніраванне

Запоўніце форму, калі хочаце правесці мерапрыемства ў нас.

Дата

Вход

Месца

Вы бізнес-школа і маеце патрэбу зладзіць новы нефарматны семінар ці проста трэнінг? Арганізоўваеце культурныя імпрэзы, выставы, фестывалі? Хочацца, каб гэта было ў цэнтры і побач з метро? Каб не балела галава аб праектарах, крэслах, паперах, кейтэрынгу і безлічы іншых дробязяў? Каб проста пазваніць, дамовіцца, прыйсці?

Гэта да нас — менавіта так мы і працуем, каб вам было лёгка і зручна. Памяшканне зробленае прафесіяналамі для прафесіяналаў. Мы ведаем, што вы шукаеце, бо і самі шукалі. І нарэшце зрабілі ўласнаруч.

Мы маем прастору. Вы ствараеце атмасферу.


Прастора — 200 м²

vas_tsekh_27_02_2016_003vas_tsekh_27_02_2016_0013vas_tsekh_27_02_2016_0062d-22d-32d-12d-4

*Фота: Аляксандр Васюковіч

Падыходзіць для майстар-класаў, прэзентацыяў, адкрытых сустрэчаў, лекцыяў і іншых мерапрыемстваў культурнага і адукацыйнага напрамку.

Агульная плошча — 200 м²

Заля для выставаў — 60 м²

Заля для мерапрыемстваў — 90 м²

Абсталяванне:

— праектар Epson EB-X31
— мікшарны пульт Beringer Eurorack mx 2642A
— калонкі Ibiza sound disco 15amp
— мікрафоны Shure model: blx288E/pg58 — h8e і стойкі для іх
— сталы Ikea Hissmon/Lerberg — 7 камплектаў
— крэслы Ikea Gunde — 110 шт
— крэслы Ikea Iso T — 20 шт
— клікер
— фліпчарт
— экран да праектару

*неабходнасць выкарыстання дадатковага абсталявання ўзгадняецца загадзя ў асабістым парадку. На мерапрыемсты фармата майстар-класса, лекцыі, прэзентацыі мы можам камфортна размесціць (месцы для сядзення) 100 чалавек.